“Імёны свабоды” Уладзіміра Арлова
Дзень Волі 25 сакавіка прынёс для пісьменніка Уладзіміра Арлова падвойную радасць: выйшла яго новае выданне “Імёны свабоды”. Паводле Арлова, яго радасць змешана са смуткам:
– Сярод 300 маіх герояў – людзі, якіх яшчэ нядаўна можна было пабачыць на Дні Волі. Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Генадзь Грушавы, Сяржук Вітушка, Арына Вячорка, Віктар Івашкевіч і дзясяткі тых, хто набліжаў нашу незалежнасць у найноўшы час.
Уладзімір Арлоў плануе ў хуткім часе правесці прэзентацыю сваёй кнігі. І не толькі ў Менску, але і іншых рэгіёнах краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
