Іна Калечыц: Знойдзеныя ў полацкай царкве графіці могуць узбагаціць беларускую мову
На сценах аднаго з самых старажытных храмаў Беларусі, полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, навукоўцы адкрылі 4000 надпісаў ХІІ—ХІХ стагоддзяў. Дзеля чаго і на якой мове пісалі продкі на сценах храма ў XVI ст.?
Расказвае гісторык Іна Калечыц, аўтар манаграфіі пра царкоўныя графіці:
-Тое, што напісана, яно будзе счытвацца. Яно будзе існаваць да тых часоў, пакуль існуе храм. І памінанне таксама будзе ажыццяўляцца, і памяць будзе захоўвацца пра чалавека. Старажытнаруская і старабеларуская мова ў асноўным. Звычайная размоўная мова, з элементамі размоўнай мовы, таму што – як казалі, так і пісалі. Царкоўнаславянская, калі гэта тэксты.
Па словах даслечыдцы, усе графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы належным чынам апісаныя і патрабуюць выдання асобнай кнігай. Да таго ж, багаты слоўнікавы запас, назапашаны за 7 стагоддзяў, належыць уключыць у слоўнікі беларускай мовы і працэс моватварэння.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара