Іна Снарская: З’ехаць і застацца беларусам



Творчы вечар паэткі Іны Снарскай прайшоў у кнігарні „Кніжная Шафа” ў Менску. Яна ўжо больш за дзесяць гадоў жыве ў Палтаве, піша вершы па-украінску і па-беларуску.

3

Людміла Рублеўская адзначыла, што паэзію Інны Снарскай вылучае асабліва тонкая  вобразнасць, але разам з ёй шматлікія творы паэткі прысвечаныя родным мясцінам.

– Гэта ўвасабленне духа пакалення “Тутэйшых” з яго беларушчынай. У Іны акрамя ўвагі да гісторыі, да беларушчыны ёсць яшчэ асаблівая лірычнасць, якая ўласцівая была заўсёды толькі ёй.

Падчас імпрэзы паэтка прэзетавала таксама дыск з яе вершамі, які нядаўна пабачыў свет. Кружэлка пад назваю „Ад сэрца да сэрца дарога” змяшчае ў сабе аўдыёверсіі выбраных вершаў розных гадоў.

Іна Снарская:

– Я радая, што сустрэчу са мной арганізаваў наш Саюз беларускіх пісьменнікаў, да якога я належу. Мне хочацца падзяліцца з чытачамі часткай сваёго сэрца, сваёй душы, сваіх вершаў.

16 снежня адбылася яшчэ адна творчая імпрэза Іны Снарскай у родным горадзе паэткі – у Полацку.

1

4

6

8

Беларускае Радыё Рацыя