Інэс Сянкевіч: Гэта галоўны сёлетні фестываль для беларусаў



1-га верасня ў Варшаве адбудзецца вялікі оўпэн-эйр “Грай”. На ім выступяць як маладыя, так і вядомыя беларускія рок-гурты, разгорнецца арт-маркет, будуць функцыянаваць фудкорты.

Чаму мерапрыемства варта наведаць, распавяла суарганізатар імпрэзы Інэс Сянкевіч:

— Я ўважаю, што гэта галоўны сёлетні фестываль для беларусаў, бо выступяць найлепшыя беларускія гурты: Volski, J:МОРС, Дай Дарогу!, Dzieciuki, :B:N:, The Superbullz. Быў „sold out“ летась, спадзяёмся, што сёлета будзе яшчэ больш людзей. Адрозненне гэтага фестывалю тое, што ён будзе электрычным, а лестась быў акустычны. Усё гурты выступаюць поўным складам, але мы працягваем традыцыю, даем мажлівасць выступаць маладым выканаўцам на вольнай сцэне. І таксама ў нас будзе фудкорт.

Цалкам слухайце ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя выступае інфармацыйным партнёрам фэсту “Грай”.

Пра іншыя асаблівасці падзеі і не толькі Інэс Сянкевіч распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 26-га жніўня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя