Інэс Сянкевіч: Спадзяюся ў наступным годзе таксама зробім «Грай»



Арганізатары вялікага музычнага фесту “Грай” падвялі вынікі імпрэзы і спадзяюцца ў наступным годзе паўтарыць падзею.

Нагадаем, сёлета на беларускім мерапрыемстве ў Варшаве выступілі гурты Volski, Дай Дарогу!, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz. Да іх далучыліся маладыя артысты. Таксама працавалі фудкорты і арт-маркет.

“На наш погляд, імпрэза прайшла паспяхова”, – зазначыла суарганізатар падзеі Інэс Сянкевіч.

– Усё добра. Мне вельмі падабаецца. Рада бачыць знаёмых нашых, рада бачыць людзей, якія прыехалі з Беларусі. Выглядае, як сапраўднае свята.

РР: Калі ты бачыш, як усё адбываецца, ці не з’яўляецца яшчэ больш натхнення для таго, каб праводзіць і трэці, і чацвёрты, і пяты, і дзясяты «Грай».

Шчыра кажучы, сёння з’явілася. Яшчэ некалькі дзён таму ў мяне ўжо апускаліся рукі, здавалася, што гэта нікому не патрэбна. А сёння я задаволеная, і спадзяюся ў наступным годзе таксама зробім «Грай».

Сёлета, як і летась, фэст “Грай” адбыўся пры солд-аўце.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя