Інэса Кур’ян прэзентавала свой падручнік польскай мовы
Беларусы захавалі традыцыйную цікавасць да вывучэння польскай мовы. Пра асаблівасці падручніка польскай мовы падчас прэзентацыі на Міжнароднай менскай кніжнай выставе распавяла аўтарка Інэса Кур’ян:
– Падручнік, які стварае прагляд развіцця беларускай і польскай мовы з гістарычных вытокаў. Што паўплывала на гэтыя дзве суседкі-мовы. Як яны разышліся. У якіх момантах яны аднолькавыя, можна нават сказаць ідэнтычныя. Які пласт можна не вывучаць, а проста канстатаваць як аксіёму.
Наведвальнікі прэзентацыі змаглі паўдзельнічаць у віктарыне ад Інэсы Кур’ян і выйграць падручнікі польскай мовы.
Беларускае Радыё Рацыя