Інстытут гісторыі: Музей на Менскім замчышчы будзе, калі «пабагацеем»



Гісторыкі не адмаўляюцца ад ідэі стварэння некалькіх музеяў, прысвечаных старажытнаму Менску, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сталіцы намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзім Лакіза.

– Пытанне вельмі сур’ёзнае. Дзяржаўнае пытанне. Мы некалі будзем мець гэты музей. Станем багацейшымі, трохі зменіцца сітуацыя, заробім на турызме. І гэты музей будзе. Так як і будзе археалагічны музей пад адкрытым небам на Менцы. Гэта яшчэ адзін комплекс, які 100-працэнтна варты таго, каб ён быў максімальна шырока ўцягнуты ў турыстычныя патокі, якія прыязджаюць да нас.

 

Менскае гарадзішча. Рэканструкцыя. Загорульский, Э.М.

Парэшткі Менскага замка знішчылі ў пачатку XIX стагоддзя. А ў 1950-я гады была скапаная замкавая гара, грунт вывезены за межы горада.

Беларускае Радыё Рацыя