«Intelligency» ў Вільні



У пятніцу, 1 верасня, гурт «Intelligency» грае вялікі канцэрт у Вільні.

Дата: 1 верасня.

Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца:
 Дом Легенд, Subačiaus g. 15, Вільня. 

Квіткі коштам 20 еўра можна набыць па спасылцы

На ўваходзе будзе 25 еўра.

Intelligency — беларускі шматмоўны музычны калектыў, які грае ў стылі тэхна. Самі музыкі называюць свой стыль „тэхна-блюз”.

Гурт заснаваны 9 мая 2013 года. А першы выступ на публіцы адбыўся ў лютым 2015 года.  У гурта на рахунку 3 поўнафарматныя альбомы: DoLoven, TechnoBlues і новы альбом TechnoBlues Therapy.

У 2020 годзе падчас акцыяў пратэстаў па ўсёй Беларусі, якія адбыліся пасля выбараў прэзідэнта краіны, удзельнікі калектыву падтрымалі пратэстоўцаў.