Інтэрактыўная мапа „Полацк 1918”



У перыяд, калі горад акупавалі нямецкія войскі, быў складзены тапаграфічны план „Stadtplan von Polozk”. На плане, які датаваны чэрвенем 1918 г., намаляваны рэкі, вуліцы, пабудовы. Усяго на ім пазначаны 34 вуліцы і 10 завулкаў. Усе назвы напісаны лацінскімі літарамі. Цікава, што складальнік плана запісаў назвы большасці вуліц так, як яны гучаць па-расейску: Wokszalnaja–Str., Nizchne-Pokrowskaja–Str., Werchne-Borisoglebskaja–Str. і г.д. Але не абышлося і без выключэнняў. Назвы вуліц Аляксандраўскай, Віцебскай і Рыжскай атрымалі канчатак –er (Alexander–Str.,Witebsker–Str., Rigaer–Str.), нязначна зменены былі назвы вуліц Невельскай і Лепельскай (Newel–Str., і Lepel–Str.). На нямецкую мову былі перакладзены па нейкіх прычынах назвы вуліцы Манастырскай (Kloster–Str.) і завулка Тупога (Stumpfe–Gasse). Гэты ўнікальны прадмет быў перададзены ў фонды НПГКМЗ (тады ПГАЗ – Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік) у 1973 г. А.К. Гатоўскай, роднай Карпа Фядотавіча Гатоўскага.

На інтэрактыўнай мапе пазначаны нямецкія ўстановы і арганізацыі.

local.polotsk.museum.by