Інтэрнэт-кнігарня “Кнігаўка” запусціла дастаўку ў Беларусь



Інтэрнэт-кнігарня «Кнігаўка» запусціла дастаўку ў Беларусь, паштовы аператар — Poczta Polska. Прымаецца толькі папярэдняя анлайн-аплата.

Выдавецтва не нясе адказнасці пасля перасячэння мяжы з Беларуссю і не дае гарантый, у якім стане дойдуць ці не дойдуць кнігі пасля кантакту з мытнікамі і супрацоўнікамі “Белпошты”. Грошы назад не вяртаюцца. Кожны заказчык атрымае трэк-нумар, каб адсочваць сваю пасылку.

Кнігарня звяртае ўвагу, што ўсе кнігі не з’яўляюцца забароненай для распаўсюду прадукцыяй, толькі адна з іх прызнаная “экстрэмісцкай” — раман “Апошняя кніга пана А.” Альгерда Бахарэвіча.