Інтымная лексіка на курсах «Мова Нанова»
У сталічным клубе «Грай» пісьменніца Людміла Шчэрба нагадвала наведвальнікам курсаў «Мова нанова», як варта карыстацца нацыянальнай інтымнай лексікай.
— Беларуская мова вельмі эратычная. У ёй вельмі эратычнае вымаўленне за кошт гукаў. Давайце скажам: каханая, каханы, пяшчота, — як гэта прыгожа гучыць. Беларус мовіць як дыхае, вельмі сэксуальна, з паузамі, і нават найменне вельмі прыгожае. Не саромцеся вымаўляць: «спакуса», «лашчыць», «жарсць». Вельмі прыгожа, вельмі эратычна.
На жаль, апошнім часам у Беларусі можна на вуліцах пачуць брыдкую расейскую лаянку, што тычыцца інтымнай сферы, а свае, спрадвечныя прыстойныя словы, амаль забытыя.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск