“Інтымныя танцы” беларусаў на Яблычны Спас



Аказваецца, на свята Яблычнага Спасу ў беларускай хаце нашых продкаў не абыходзілася без жвавых і рухлівых танцаў з яблычкамі, з якімі былі звязаны свае павер’і. Пра некаторыя з іх распавядае мастацкі кіраўнік фальклорна-аматарскага аб’яднання “Жывіца” Дзяніс:

–  Пасля прыходу з царквы ў кожнай хаце ладзілася свая своеасаблівая гулянка, дзе абавязкова былі яблыкі, танцы, гульні інтымнага характару менавіта з гэтымі яблыкамі. Інтымны таньчык – гэта калі зажымалі на пузік, на лобік, у ручках і на каленках. А яшчэ танцавалі лысага, і на галаву кожны клаў сабе яблык. Гэта прыкмета была больш карысна для дзяўчат: у якой упадзе – тая першай выйдзе замуж у гэтым годзе.

Танцы былі зладжаны па  ініцыятыве  “Школа этна-экалагічных святаў” для гаспадароў аграсядзіб, у межах праекта USAID“Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”, якое арганізуе ПРААН Гарадзенскай вобласці. Мерапрыемства праходзіла ў аграсядзібе “Хатні ачаг” у вёсцы Жукевічы Гарадзенскай вобласці.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтаркі