Інжынер Ігар Адасік 10 год стварае праекты папяровых замкаў



Гарадзенскі інжынер Ігар Адасік разам з камандай стварае папяровыя замкі. Па словах інжынера, першай спробай стала спроба стварыць макет замка ў Гародні.

Кажа  Ігар Адасік:

– Спачатку зрабіў серыю такіх архітэктурных шаржаў на гарадзенскія замкі, а пасля з’явіўся папяровы замак Вітаўта, які можна было  склеіць літаральна за паўгадзіны. Такі папяровы набор. І вось з гэтага набору ўжо пачалася гісторыя нашага праекта.

Па словах Ігара Адасіка, за 10 год было створана вялікая колькасць макетаў, і гэта не толькі замкі, але і іншыя прыгожыя будынкі:

– Падлічвалі, там больш за 60 набораў у нас ёсць. Гэта і першыя гарады Беларусі, і культавыя пабудовы замкаў, хіба  12 ці  13 розных. Ёсць нават транспарт, знакамітыя будынкі сучаснай архітэктуры.

Наша праца над гарадзенскім замкам сёлета прывяла да таго, што  ўвогуле трэба пераглядаць сістэму рэканструкцый.

У камандзе інжынера Ігара Адасіка апроч яго яшчэ два чалавекі – жонка Ксенія і яго сябра,  Зміцер Кіенка, вядомы гарадзенскі гісторык авіяцыі. А макеты з гэтага праекта можна замовіць праз сайт праекта, а таксама набыць у гандлёвых кропках каля замкаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя