Іркуцкія „Крывічы” запрашаюць на «Беларускі кірмаш 2018»
Іркуцкі Беларускі клуб «Крывічы» запрашае на 4-ты Міжнародны Фестываль «Беларускі кірмаш 2018».
У рамках Фестывалю выступіць госць з Менска – Алег Хаменка – беларускі музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, чалавек-легенда, які шмат зрабіў для папулярызацыі беларускага фальклору пры дапамозе стварэння музычнага стылю фолк-мадэрн; чалавек які праз сваю творчасць спрыяе ўзаемапранікненню і ўзаемаўзбагачэнню культур. Таксама ў праграме Фестывалю:
Канцэртныя выступу 19 беларускіх калектываў і ўдзельнікаў з Іркуцка і Іркуцкай вобласці. Выступ беларускага ансамбля «Чараўніцы» з Томска. Навучальны майстар-клас па беларускіх народных танцах. Майстар-класы па традыцыйных беларускіх рамёствах. Кірмаш беларускіх тавараў і вясковых прадуктаў.
Месца правядзення: кінатэатр «Мастацкі», вул. Карла Маркса, д. 24.
Дата і час: 26 траўня з 13 да 17 гадзін.
Міжнародны Фестываль «Беларускі кірмаш 2018» з’яўляецца падарункам гораду Іркуцку, яго жыхарам і гасцям сталіцы Усходняй Сібіры ад Беларускай дыяспары!
Уваход для ўсіх жадаючых вольны!