Ірына Кашталян: Культура памяці – гэта тое, што важна для грамадства



Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна ўжо 17-ы год займаецца пытаннямі захавання памяці, навучаннем па тэматыцы Халакоста, захаваннем памяці пра вайну, а таксама даследаваннямі.

Знаходзіцца майстэрня ў гістарычным месцы – на вуліцы Сухой, на тэрыторыі былога гета.

„Госць Рацыі” Ірына Кашталян, якая ўзначальвае гістарычную майстэрню. Гэта праект менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў, распавяла пра гісторыю памяці, а таксама пра забытых ахвяраў Другой сустветнай вайны:

– Можа быць здаецца, што культура памяці больш звязана з тэмай пераследу пэўных груп падчас Другой сусветнай вайны. Я б сказала, што культура памяці – гэта тое, што мы маем зараз. Як след – гэта тое, што важна для грамадства, але культура памяці можа быць і пра зусім даўнія падзеі, калі да іх сапраўды ёсць зацікаўленасць грамадства. Не трэба блытаць культуру памяці з калектыўнай памяццю. Калектыўная памяць – гэта хутчэй пра падзеі, якія былі нядаўна. Калі мы гаворым пра вусную гісторыю, то гэта як правіла пра памяць, якая знаходзіцца ў межах аднаго пакалення, у межах жыцця чалавека з якім мы размаўляем. Умоўна кажучы, зараз мы можам скокнуць у гэтай культуры памяці, калі мы не кажам пра наступныя пакаленні, да 30-х гадоў. Вайна ўжо становіцца фактычна, як мяжа. Культура памяці гэта ўжо больш надтэрмін, ён спараджаецца з аднаго боку інтарэсам у грамадстве да тэматыкі, з другога боку наяўнасцю інстытуцый, якія акумулююць веды і займаюцца выпускам нейкай літаратуры, стварэннем прадукта па гэтай тэматыцы. Адпаведна існуюць нейкія рытуалы звязаныя з гэтай тэмай. Тэма вайны і тэма пераследу груп, яны больш на паверхні, хаця насамрэч я б не абмяжоўвала толькі гэтай тэматыкай. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

З „Госцем Рацыі” размаўляла Ева Бардзілоўская.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск