Ірына Ляшкевіч: Родная Століншчына – найдаражэйшае месца на свеце



Дзеліцца ў сацыяльных сетках, запісвае відэа ды аўдыё з мясцовымі песнямі ды гісторыямі на Століншчыне краязнаўца і паэтка Ірына Ляшкевіч.

У яе ёсць час не толькі на тое, каб пісаць вершы, займацца музычным калектывам, але і на размовы з мясцовымі жыхарамі, — распавяла сама суразмоўца:

– Кожнаму чалавеку блізкі той куток, дзе ён нарадзіўся. Я нарадзілася на Століншчыне. Таму для мяне найпрыгажэйшага і найдаражэйшага месца няма. Магчыма, калі б я жыла ў нейкім іншым рэгіёне нашай Беларусі, то мне і там было б добра і камфортна. Бо гэта ўсё ж такі радзіма. Але асноўная крыніца натхнення – яе шукаеш проста ў сваім жыцці, якім бы жыццё не было.

 „Самае галоўнае дасягненне за апошні час — гэта кожны знойдзены верш, гэта кожная захаваная і праспяваная песня,” — падагульніла столінская краязнаўца і паэтка Ірына Ляшкевіч.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота litbel.org