Ірына Ляшкевіч: Зіма – шчодрая пара на святы



Як святкуецца Новы год ды Каляды на Століншчыне? Якія традыцыі захаваліся да гэтага часу і хто іх аднаўляе? Якія спевы і гульні характэрныя для такога рэгіёну? Адказамі на такія пытанні падзялілася краязнаўца Ірына Ляшкевіч.

Яна адзначыла, што зіма вельмі багатая на святы і традыцыі ў столінскім рэгіёне:

— Увогуле вельмі шчодрая пара на святы і на традыцыі. І калі паглядзець, то на першы погляд Раство на Століншчыне і на Піншчыне, і на Тураўшчыне, і на Берасцейшчыне аднолькавае. Раство ёсць Раство. Каляды ёсць Каляды. Але ў кожным месцы, у кожнай вёсцы, нават у межах аднаго рэгіёна, аднаго раёну, ёсць, канешне, асаблівасці…

Ірына Ляшкевіч звярнула ўвагу, што менавіта дзякуючы захаванню навагодніх ды калядных традыцый Століншчына застаецца прывабнай для турыстаў. Але сёлета гэта найперш беларускія турысты.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя