IV фестываль «Старая Беларусь» у Вільні
15 гадоў таму
Фестываль беларускага фальклору «Старая Беларусь» пройдзе ў Вільне. На сцэне выступяць выканаўцы з розных краін, у тым ліку з Літвы (Turgielanka), Польшчы (Żemerwa, Osoczniki) ды Латвіі (ABRA).
Дата: 16 верасня. Час: 14.00. Месца: Вільня, Geroves 1.
«Прадстаўляючы беларускі фальклор і беларускія традыцыі, мы хочам дапамагчы беларусам захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць», — распавёў арганізатар фэсту Аляксандр Адамковіч.