IV Трыенале сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
У менскім Палацы мастацтва перыядычна адбываюцца вялікія выставы, са шматлікімі ўдзельнікамі, якія дэманструюць галоўныя мастацкія дасягненні апошняга часу. Да такога шматпанарамнага паказу належыць і выстава IV Трыенале сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, якая адкрылася ў Палацы мастацтва 28 лістапада. У ёй узялі ўдзел больш ста творцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У экспазіцыі – больш 200 мастацкіх прац.
У адкрыцці выставы бралі ўдзел вядомыя мастакі, мастацтвазнаўцы, кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў на чале з Рыгорам Сітніцам.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
