Іван Буднік выдаў кнігу паэзіі



Першая паэтычная кніга вершаў выйшла з-пад пяра гарадзенскага краязнаўцы, грамадскага дзеяча Івана Будніка. Назва зборніка “Знойдзенае ў дарозе” дае чытачу ўяўленне пра свет аўтара, яго перажыванні. Пра свой дарожны скарб, апавядае Іван Буднік.

IMG_4787

– Гэта жыццёвая дарога, знойдзенае ў жыццёвай дарозе, тут вершы не за адзін, або тры-пяць гадоў. Складзена кніга, як знойдзенае, то бок адбуманае, перажытае, гэта адклалася ў такой паэтычнай форме, і захавала цікавасць у тых, хто паслухаў і прачытаў.

Зборнік у сто старонак мае некалькі раздзелаў: лірычныя, патрыятычныя, прысвечаныя знакамітым дзеячам Гародні, а таксама байкі. Выдадзена кніга ў выдавецтве „Юрсапрынт”.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя