Іван Кірчук выступіць у Гародні
Іван Кірчук, лідар знакамітага гурта “Троіца”, аўтар шматлікіх праграм і рэканструяваных абрадаў і святаў для сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, выступіць 22 лютага ў Гародні ў энтакраме “Цудоўня”. Гэтая праграма музыкі прысвечана тэме “Традыцыйнае беларускае вяселле”.
Пра будучы выступ распавявае яго арганізатар, кіраўнік “Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:
– Чалавек, які найбольш можа расказаць пра беларускую этнаграфію, прычым у такой форме, якая найбольш цікавая. Кожны ягоны выступ, сустрэча з ім ператвараецца ў тэатралізаваную імпрэзу. Гэта спектакль з элементамі лекцыі, з вялікім інфармацыйным падмуркам. Гэта спевы. Гэта жывы прадстаўнік. Чалавек, які ў этнаграфічных экспедыцыях правёў палову жыцця. Гэта чалавек, якому ёсць чым падзяліцца. І прычым ён дзеліцца гэтым у такой форме, што яно застаецца ў галовах нават дзяцей. На ягоных лекцыях дзеці 5-6 гадоў сядзяць на месцах і зачаравана слухаюць.
Пачатак сустрэчы з Іванам Кірчуком 22 лютага а 19-й гадзіне. Арганізатары лютаўскай сустрэчы з Іванам Кірчуком абяцаюць, што музыка сёлета завітае ў Гародню яшчэ некалькі разоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня