Івану Сяргейчыку споўнілася б 70
Паэту, празаіку, публіцысту Івану Сяргейчыку 17 жніўня споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння. Яго не стала ва ўзросце 58 гадоў.
Іван Сяргейчык родам з Зэльвенскага раёна. Жыў у Слоніме. Ён двойчы пабываў у Афганістане – у 1981-1983 гадах і ў 1989 годзе. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Іван Сяргейчы пісаў вершы і прозу. У 1991 годзе пра Афганістан ён выдаў у Беларусі першую кнігу пад назвай “Горкі пыл Гіндукуша”. Потым была напісана і выдадзена яшчэ адна кнігі пра Афганістан – “Без права на літасць”. Уладзімір Саламаха неяк пра Івана Сяргейчыка сказаў, што ён – пісьменнік-салдат. “У нас, у Беларусі, тады Іван Сяргейчык быў першы. Не па выхаду кнігі, а па часе яе напісання. Потым былі іншыя, у іншых званнях. І былі, хто пісаў з чужых слоў. Ды не будзем нікога ні ў чым папракаць, але зазначым факт, як факт”, — казаў пра яго Уладзімір Саламаха.
Іван Сяргейчык у Слоніме з’яўляўся кіраўніком літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя