Івацэвіцкія грэка-каталікі адзначылі парафіяльнае свята
Івацэвіцкія грэка-каталікі адсвяткавалі парафіяльнае свята іконы Маці Божай Жыровіцкай. Пасля святочнага набажэнства вернікі паглядзелі пастаноўку пра тое, як дзеці і пастушкі знайшлі ікону Маці Божай у Жыровічах, дзе пазней была ўзведзена царква. Таксама прысутныя праслухалі канцэрт і пачаставаліся за супольным сталом.
Дыякан Віталь Быстроў паясніў, чаму Івацэвіцкая грэка-каталіцкая царква стала царквой іконы Маці Божай Жыровіцкай:
– Гэта такая ікона, якая шануецца ва Усходняй і Заходняй Царкве, якая зусім блізка ад нас знаходзіцца – ў 30-ці кіламетрах ад Івацэвічаў. Кожнае лета мы ладзім туды пілігрымкі, таму запрашаем далучацца пешшу і на роварах.
Грэка-каталіцкая царква ў Івацэвічах была адкрыта на пачатку 2000 года. Службы вядуцца выключна па-беларуску. Людзі не толькі моляцца на роднай мове, але і ўдзельнічаюць у культурным жыцці.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя