J:МОРС абяцае слухачам драйв
Беларускі гурт J:МОРС 1 ліпеня зладзіць свой першы вялікі канцэрт у Варшаве. Частку сродкаў з імпрэзы калектыў накіруе на дапамогу ўкраінцам.

“Надвальнікаў імпрэзы чакаеае цікавая, рознабаковая праграма”, – зазначае лідар гурта Уладзімір Пугач:
– Гледачы, якія трапяць на нашы два бліжэйшыя канцэрты ў Вільні і Варшаве сустрэнуць музыкаў, якія вельмі згаладнелі па канцэртах, па музыцы. Таму што апошнія два гады ў нас амаль што не адбывалася вялікіх канцэртаў па квітках. Будзе і натхненне, і драйв, там, канешне, будуць і нашыя старыя песні, якія гледачы чакаюць, якія яны прызвычаіліся чуць і бачыць на нашых канцэртах. Але будуць і новыя, якія з’явіліся ў нас на працягу двух апошніх гадоў. Песні, якія больш прысвечаныя таму, што адбываецца з намі і вакол нас менавіта зараз.
Дарэчы, у лютым 2022 гурт прэзентаваў адзін са сваіх самых вядомых сінглаў „Не памірай” на ўкраінскай мове як знак салідарнасці з народам.
Беларускае Радыё Рацыя
