J:МОРС выпусцілі кліп на песню „Бывай”
J:МОРС выпусцілі кліп на песню „Бывай”. Яна прысвечана „знешняй” і „ўнутранай” эміграцыі, якую беларусы перажываюць пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
„Дарагія і блізкія па духу людзі пакуюць валізкі, ўсаджваюць дзяцей на задняе сядзенне і знікаюць з майго жыцця, — піша ў Facebook лідар гурта Уладзімір Пугач. — Застаюцца халодныя асірацелыя прасторы… Застаецца надзея, што рана ці позна, мы зноў сустрэнемся на радзіме”.
