„J:Морс” выступіць у ААН у Жэневе
19 лістапада ў Палацы нацый у Жэневе адбудзецца канцэрт гурта „J:Морс”, які стане галоўнай часткай акцыі, прымеркаванай да 30-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Пра гэта паведаміла Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Адзяленні ААН у Жэневе.
„J:Морс” стане першым беларускім поп/рок-калектывам, які выступіць у Палацы нацый, дзе знаходзіцца Аддзяленне ААН у Жэневе. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі і ЮНІСЭФ. Лідар гурта Уладзімір Пугач з 2014 з’яўляецца Амбассадарам добрай волі ЮНІСЭФ і каля 15 гадоў удзельнічае ў праектах арганізацыі ў Беларусі.
??@BelarusUNOG with the support of the Association of Belarusians in??#Switzerland & @UNICEF invites you to the cultural action #Rock4Children in the performance of ??rock-group @JMOPC on November 19 at 1 p.m. at @UNGeneva to mark #CRC30
Registration:https://t.co/S2Sg8qwunr pic.twitter.com/RjnDydL3Bt
— Belarus UN Geneva (@BelarusUNOG) November 1, 2019
Канцэрт таксама мае за мэту дапамагчы аб’яднанню беларусаў, якія жывуць у Швейцарыі. Уваход на мерапрыемства бясплатны. Каб патрапіць на яго, трэба зарэгістравацца на сайце https://reg.unog.ch і атрымаць пацверджанне.
Відэа з Менска
Выступ у Аддзяленні ААН у Жэневе стане часткай вялікага юбілейнага тура «J:Морс» з праграмай «20 лет. Полёт норм!», у межах якога ўжо адбыліся канцэрты у Менску, Магілёве, Салігорску, Берасці, Жодзіне, Ляхавічах і Полацку.
Далей «J:Морс» выступяць у Наваполоцку (9.11), Віцебску (10.11), Мазыры (14.11), Гомелі (15.11), Маскве (21.11), Гародні (24.11), Рэчыцы (28.11).