„J:Mорс” з канцэртам у Варшаве
Лідар гурта „J:Mорс” Уладзімір Пугач сёння зладзіць акустычны святочны канцэрт.
Артыст абяцае пераднавагодні настрой, сюрпрызы і, безумоўна, добрую, шчырую музыку:
– У гэтым годзе нам пашанцавала, мы даволі шмат канцэртаў здолелі правесці поўным складам. Але напярэдадні новага году хочацца зрабіць нешта такое, дзе можна будзе, як кажуць, знайсці сваіх і супакоіцца. Нешта спакойнае, утульнае. Правесці акустычны канцэрт, выпіць глінтвейну, пажадаць адзін аднаму вікторыі, перамогі ў наступным годзе, усяго добрага. Вось для такіх мэтаў і існуюць акустычныя канцэрты. Я вельмі іх люблю, гэта даволі складана, ты там адзін з гітарай, усё залежыць толькі ад цябе, таму яны мне найбольш падабаюцца апошнім часам.
Імпрэза адбудзецца ў варшаўскім клубе „Beer Station Centrum” (ul. Lwowska 17). Пачатак а 19:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя