Каб людзі жылі ў радасці



Тры дні з 23 па 25 чэрвеня ў Слоніме будзе праходзіць рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”.

На свята прыедуць сямейныя калектывы з усёй Беларусі і Менска. Канкурсантамі фестывалю стане 21 творчы сямейны калектыў. Уся конкурсная праграма будзе адбывацца на сцэне Слонімскага цэнтра культуры, а таксама ў цэнтры горада над Шчарай. Пераможцы будуць вызначацца па некалькіх намінацыях: харавое выкананне, танцы, ігра на музычных інструментах, фальклор і этнаграфія.

На фестывалі выступяць таксама творчыя калектывы Гарадзеншчыны і беларускія эстрадныя спевакі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім