Каб захаваць ткацкія традыцыі Паазер’я
Полацак багаты на цікавых, нязвыклыя музеі. Ёсць тут і традыцыйныя для Беларусі – краязнаўчы, музей Вялікай Айчыннай вайны, мастацкі. Але ёсць і ўнікальныя. Напрыклад, прыродна-экалагічны музей, які месціцца ў былой воданапорнай вежы. Або музей беларускага кнігадрукавання. Сярод нязвыклых – і музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.
Экспазіцыя музея была адкрыта ў 1998 годзе і месціцца ў былым жылым доме канца XIX ст. У аснову экспазіцыі пакладзена калекцыя ткацтва, якая знаёміць з традыцыямі, семантыкай, бытам і асаблівасцямі ручнога ткацтва Паазер’я канца XIX – пачатку XX ст. Прадстаўлены экспанаты, сабраныя ў паўночных раёнах Віцебскай вобласці.
Ёсць у музее і невялікая выставачная зала, дзе ладзяцца розныя выставы. Гэтымі днямі тут можна паглядзець выставу прац майстрыц клуба лапікавага шыцця „Рошва” Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Полацка.
Адзінае, музею на пашанцавана з назвай вуліцы, на якой ён размешчаны. Але, спадзяемся, гэтая загана з часам будзе выпраўленая.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.