„Каласы пад сярпом тваім” выключылі са школьнай праграмы па ініцыятыве Гігіна



Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім” выключылі са школьнай праграмы па ініцыятыве прапагандыста Вадзіма Гігіна, цяперашняга дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.

Ілюстрацыйнае фота.

Пра гэта ён сам заявіў у праграме „Скажинемолчи”.

„Гэта цікавы раман нашага выбітнага класіка Уладзіміра Караткевіча. Але школьная праграма — гэта фармаванне пэўнай гістарычнай памяці”, — заявіў прапагандыст.

Раней гэты раман праходзілі ў 11-м класе, але сёлета яго прыбралі з праграмы. У творы апісваецца Беларусь напярэдадні паўстання 1863 года, а сярод гістарычных персанажаў згадваюцца, напрыклад, Кастусь Каліноўскі і Тарас Шаўчэнка.

Гігін абвінаваціў раман у тым, што гэта… мастацкая літаратура, а не дакументальная хроніка:

Прапагандысту не падабаецца, як Караткевіч паказаў вобраз Кастуся Каліноўскага: Цяпер замест „Каласоў пад сярпом тваім” у школьную праграму ўключылі аповесць „Чорны замак Альшанскі”. У гэтым творы, на думку Гігіна, „няма гістарычных перакосаў”.