Калектыў «Крыніцы» святкуе сваё 30-годдзе
На Піншчыне святкаванне свайго 30-годдзя пачынае Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы». Адная з галоўных заслуг «Крыніц» – захаванне ўнікальнага абраду «Проводна нэділя», які праводзяць ў Пінкавічах у першую нядзелю пасля Вялікдня. Абрад занесены ў Рэспубліканскі статут нематэрыяльных каштоўнасцяў.
Пакуль калектыў не ведае ці атрымаецца сёлета наведаць Польшчу, але дакладна вядома, што на пінскім Палессі адбудзецца не адзіны юбілейны канцэрт. Мастацкі кіраўнік «Крыніц» Ігар Няхайба адзначае, што ўвесь гэты час удзельнікі пераследуюць адную мэту – захаванне народнай спадчыны:
– Праграма разнастайная: тут і танцы розныя, і абрады, і звычаі. А ўсё гэта адкуль бярэцца? З вуснай народнай творчасці. Мы бярэм вытокі ад народа, таму і называецца наш калектыў “Крыніцы”. Кожны чалавек з’яўляецца невялічкай крынічанькай, які свой жыццёвы і творчы лёс укладвае ў гэты калектыў.
Добрай традыцыяй «Крыніц» сталі сустрэчы з замежнымі турыстамі, якія прыязджаюць на Піншчыну. Удзельнікі калектыву прэзентаюць замежным гасцям мясоцвыя звячаі ды песні з умовай распаўсюду пабачанага ў сваёй краіне.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsknews.by