„Калідор” запрашае на анлайн-канцэрт



На анлайн-канцэрт ужо сёння, 23 красавіка, запрашаюць прадстаўнікі берасцейскай арт-прасторы “Калідор”.

Фармат мерапрыемства быў зменены ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі як у рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым. Імпрэза планавалася яшчэ на пачатку месяца, але была адмененая, — распавёў адзін з галоўных арганізатараў Дзяніс Трацюк:

– Пасля таго, як мы зачынілі на вакацыі прастору “Калідор”, мы планавалі што можам рабіць анлайн, каб людзі не знаходзіліся ў адным месцы ў прасторы. Мы прыдумалі такі марафон, калі будзем запрашаць у анлайн-эфір тых людзей, якія дапамагалі ў стварэнні арт-прасторы “Калідор”, ці тых людзей, якія рабілі імпрэзы ў арт-прасторы “Калідор”. Будзе выступ гурта ION — гэта берасцейцы.

Акустычны анлайн-канцэрт пачнецца а 19-ай гадзіне. Спасылка на сустрэчу даступная ў профілі Інстаграм арт-прасторы “Калідор”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце