«Калоны Славы» – у Доме дружбы
У менскім Доме дружбы адбылася прэзентацыя кнігі польскай аўтаркі, другога сакратара амасады Польшчы ў Беларусі Эльжбеты Інеўскай “Калоны Славы ў гонар Канстытуцыі 3 траўня”. Калоны розных памераў у гонар важнай падзеі былі характэрны не толькі для ўсходніх тэрыторый Рэчы Паспалітай, дзе жылі беларусы і палякі, але ўзводзіліся там аж з 18 стагоддзя. Арганізаваў прэзентацыю нязменны кіраўнік таварыства “Беларусь-Польшча”, экс-міністр інфармацыі Анатоль Бутэвіч. Каталог выйшаў пад патранажам польскай амбасады.
Анатоль Бутэвіч прадставіў напачатку Конрада Паўліка, надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Польшчы ў Беларусі. Гэта было яго апошняе з’яўленне перад ад’ездам у Варшаву.
Канстытуцыя 3 мая стала першай у Еўропе і другой на планеце. У Беларусі Эльжбетай Інеўскай і яе паплечнікамі было знойдзена 16 “Калон 3 траўня”. Пошук працягваецца…
[Not a valid template]
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара