„Каложскі дабравест – 2017”



Гала-канцэртам і узнагародамі пераможцаў завяршыўся ў Гародні XVI Міжнародны фэст праваслаўных сьпеваў „Каложскі дабравест”. У фэсце прынялі ўдзел дзясяткі калектываў з Арменіі, Беларусі, Сербіі, Расеі, Румыніі, Украіны. На думку дырэктара фестываля Аляксандра Лойкі, культурная падзея прайшла вельмі ўдала.

– Аб гэтым сведчаць перапоўненыя залы, дзе праходзілі нашыя мерапрыемствы. Аб гэтым сведчыць цікавасць людзей у інтэрнэт праглядзе. На сённяшні момант каля 5 тысяч праглядаў. Мы лічым, што 6,5 тысяч праглядаў будзе пасля заканчэння нашага фестывалю. Таму, калі ласка, той, хто не змог паглядзець выступленні нашых калектываў, а яны на самой справе былі высокапрафесйныя і выдатныя, то заглядайце да нас на інтэрнэт-старонку.

Не ўсім харавым калектывам пашанцавала прайсці конкурсны адбор. Настаяцель праваслаўнага прыхода пасёлка „Паўднёвы” айцец Ян кажа, што яго прыходскі хор, на жаль, не прайшоў у другі тур.

– Затое кожны год на нашым прыходзе ў рамках фестывалю ўдзельнічаюць, спяваюць хоры з другіх рэгіёнаў – з Расеі, альбо з Польшчы, Украіны, Літвы. У гэтым годзе на нашым прыходзе таксама прысутнічаў хор са Смаленска. Гэта быў жаночы хор жаночага праваслаўнага вучылішча.

Гран-Пры фестывалю атрымаў хор з Расейскай Федэрацыі – Маскоўскі акадэмічны хор імя Гнесіных пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Анегіна.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа аўтара