Каля Купалаўскага Спеўны Сход падтрымаў пратэстоўцаў



19 жніўня ў Менску каля Купалаўскага тэатра быў арганізаваны Спеўны Сход. Людзі спявалі беларускія народныя песні разам з музыкам і арганізатарам акцыі Сяргеем Доўгушавым.

На фота: Спеўны Сход каля Купалаўскага тэатра

На фота: музыка Сяргей Доўгушаў

Спадар Сяргей арганізоўваў таксама спевы каля Дома Урада, а таксама іншых месцах  Менска, дзе адбываюцца пратэсты. Паводле ягоных словаў, цяперашняя сітуацыя даволі непрадказальная, таму складана загадзя планаваць такія акцыі. Таксама ён дадае, што такія акцыі маюць быць і будуць працягвацца ў розных месцах горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск