Каля мяжы адбыўся фестываль цяжкай музыкі



Фестываль цяжкай музыкі ўпершыню прайшоў каля мяжы. Недалёка ад беларуска-польскай мяжы на базе “Велес”, што ў вёсцы Бакуны адбыўся фестываль панк-рок-музыкі Outof the Streets.

IMG_0627 rr

Амаль два дзясяткі гуртоў прадстаўлялі беларускую, польскую і расейскую і нямецкую сцэну розных накірункаў: ад хард-кору ды панку – да Оі-музыкі. Пра мерапрыемства нашаму радыё расказвае яго суарганізатар Ігар Банцар:

– Што тычыцца фармату мерапрыемства, для Гародні гэта нешта новае, нязвыклае. Тое, што з’яўляецца нармальным у Еўропе і Амерыцы, адкуль гэта прыйшло. Улетку штодня ў Польшчы суседняй фестывалі праходзяць. Мы паспрабавалі зрабіць штосьці такое заходне-еўрапейскае.

[Not a valid template]

Фестываль сабраў амаль 200 прыхільнікаў падобнай музыкі, а ўсю ноч для прысутных на сцэне выступалі ды-джэі.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота Савелія Малчанава