Калядкі ў Баранавічах



Чарговыя калядкі прайшлі ў Баранавічах. Ужо не першы год іх праводзіць Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Касцюміраванае святкаванне падабаецца гараджанам.

Многія чакаюць калядоўшчыкаў, з задавальненнем адчыняюць дзверы сваіх дамоў, кажа старшыня Таварыства  Таццяна Кісель:

– Калядоўшчыкі прыходзяць да людзей у хаты, каб прынесці ім новыя ўражанні, радасць, дабро і забраць з хаты ўсё злое, нядобрае. Людзі гэта адчуваюць, калі мы прыходзім да іх у хату. Яны хочуць нас бачыць, яны нас памятаюць. І часам нават адчыняюць веснічкі, выбягаюць і запрашаюць да сябе.

Паводле  Таццяны Кісель, такім чынам яны вяртаюць народу даўнія традыцыі і беларускае слова. У гэтым годзе калядоўшчыкі раздзяліліся на дзве групы, каб ахапіць як мага большую тэрыторыю.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя