Калядная вечарына ад полацкага гурта «Варган»
У Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылася калядная танцавальная вечарына.
«Гэта апошняя наша імпрэза ў гэтым годзе, які для нас быў плённым», – сказала мастацкая кіраўніца гурта, вядомая фалькларыстка, кандыдат біялагічных навук Вольга Емельянчык:
– Гэты год быў добры, плённы, у прыватнасці, фальклорны гурт «Варган» удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Другіх еўрапейскіх гульняў. У гэтым годзе фальклорны гурт «Варган» прыняў таксама ўдзел у грандыёзным фестывалі, які ладзіцца ў Вільні. Ён называецца «Покровские колокола» і збірае ўдзельнікаў з розных краін Еўропы. Фестываль прысвечаны аўтэнтычнай музыцы.
У дысказалі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася традыцыйная калядная містэрыя з Казой і Мядзведзем, з песнямі і танцамі, з падарункамі і гульнямі. Гурт «Варган» парадаваў сваімі каляднымі спевамі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя