Калядная ялінка ў саборы БАПЦ Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку
7 студзеня ў грамадскай зале сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пасля святочнага набажэнства дзеці і дарослыя сабраліся на традыцыйную Калядную ялінку.
Сёлета вядучым свята быў Сяржук Доўгушаў, заснавальнік Спеўнага сходу і лідар фальклорнага гурта „Вурай”. Ён арганізаваў прысутных на сапраўднае калядаванне з зоркай, Казой, Мядзведзем і каляднымі гульнямі „Верабейкі”, „Зайчык”, „У мядзведзя на бару…” Дзеткі з захапленнем удзельнічалі ў гульнях, за што потым атрымалі салодкія падарункі ад Святога Мікалая.
Віктар Дудараў
