Калядны “Дзеяслоў”: паэма Някляева, п’еса Кавалёва, апавяданні Суцкевера



109-ты калядны нумар “Дзеяслова” парадуе чытача:

паэмай Уладзіміра Някляева, вершамі Антаніны ХатэнкаВасіля ЖуковічаВіктара Яраца, версэтамі Андрэя Козела;

аповесцю Віктара Варанца, урыўкам з рамана Уладзіміра Садоўскага, пераднавагодняй аповесцю Янкі Вольскай, апавяданнем Алеся Бычкоўскага;

паэтычным дэбютам Касі Іофе;

апавяданнямі Аўрома Суцкевера (пераклад з ідыш Фелікса Баторына);

п’есай Сяргея Кавалёва “Шляхціц Завальня, або Беларусь Яна Баршчэўскага”;

эсэ Адама Глобуса “Цой”;

запісамі Леаніда Дранько-Майсюка “Апошні красавік”;

заканчэннем Хронікаў беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча;

рэфлексіяй на кнігі Змітра Вішнёва і Альгерда Бахарэвіча ад Алены Лепішавай;

рэцэнзіяй Бэаты Сівэк на кнігу Людмілы Сіньковай (пераклад з польскай Марыі Пушкінай).

Ілюстрацыі на вокладцы Віктара Мікіты.

Будзьма з вольным беларускім словам! Будзьма з “Дзеясловам”!   Часопіс можна набыць у менскіх кнігарнях “Акадэмкніга” і “Галіяфы”, а таксама замовіць у інтэрнэт-краме knihi.by.

lit-bel.org