Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”



Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае дзетак і дарослых на бясплатны калядны фэст-мюзікл “А што было б, калі…”, які адбудзецца ў Менску 22 снежня.

Вясёлыя калядныя прыгоды і конкурсы, шмат музыкі і спеваў, майстар-клас па стварэнні калядных упрыгожанняў – вось што чакае падчас інтэрактыўнай імпрэзы. І будзе зусім не лішнім сысці з такога свята з падарункам, зробленым уласнымі рукамі. А што яшчэ? Трошкі жартаў, калядных жахаў, мілаты – вось з чаго “сатканы” мюзікл пра Божае нараджэнне, які падораць музыкі Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько.

Уваход вольны, але трэба папярэдне зарэгістравацца!

(Увага! Колькасць месцаў абмежаваная, таму рэгіструйцеся ўжо цяпер!)

Што: Калядны фэст-мюзікл “А што было б, калі…” Калі: 22 снежня. Дзе: вул.Кнорына, 6-Б. Пачатак а 12-й!

 

budzma.by