Калядны квіз ад Алеся Мазаніка ў Гародні



28 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбудзецца інтэлектуальная калядная імпрэза ад Алеся Мазаніка “Імбрыкі ды Імбрычкі”.

Арганізатар віктарыны „Імбрыкі ды Імбрычкі” распавядае пра будучую гульню.

– Гэта мая аўтарская інтэлектуальная гульня, сэнс якой заключаецца ў тым, каб прыцягнуць людзей да нашай культуры, каб было больш цікавых незвычайных пытанняў, каб людзі больш камунікавалі. Канкрэтна гэтая гульня ўнікальная тым, што ўсе пытанні будуць датычныя да Новага года і Калядаў, таксама традыцыйных формаў святкавання, і рознага роду музычныя і аўдыёпытанні.

На думку Алеся Мазаніка, у віктырыне могуць прыняць удзел людзі рознага ўзросту.

Пачатак віктарыны а 15-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя