Калядны падарунак ад Саюза беларускіх пісьменнікаў
Апошняя, па часу напсіання, кніга нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч летась выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка» бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Цяпер яе можна бясплатна пачытаць у электронным фармаце. Гаворыць адзін з двух перакладчыкаў кнігі Ціхан Чарнякевіч:
– «Час second-hand» – гэта такі, на мой погляд, кампендыум усіх яе чатырох кніг, дзе папярэднія тэмы – жанчыны на вайне, дзеці на вайне, афганская тэма – яны ўсе сплятаюцца і судакранаюцца з тэмай развалу Савецкага Саюза.
«Час second-hand» Святланы Алексіевіч па-беларуску — сцягвайце бясплатна і чытайце!
Ад сёння на сайце ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» lit-bel.org даступная для вольнага спампоўвання ў фармаце .epub кніга Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Выданне размешчанае з ласкавай асабістай згоды аўтаркі.
Твор пабачыў свет у серыі „Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у студзені 2014 года. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.
Кніга Святланы Алексіевіч „Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)” закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час „перабудовы” і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе „часам сэканд-хэнд”.
Спампаваць кнігу абсалютна бясплатна можна ТУТ, націснуўшы на кнопку .epub
Прэс-служба ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”