Калядоўшчыкі рыхтуюцца да свята



З 6 студзеня ў Беларусі распачнуцца Каляды. Галоўнымі героямі зімовых святаў з’яўляюцца калядоўшчыкі, якія ў Беларусі лічацца пасланцамі Бога. Этнограф Алена Ведзь адзначае, што калядоўшчыкам не мог быць любы чалавек.

– Калядоўшчык павінен быць добрым чалавекам, які жадае дабрабыту канкрэтнай сям’і. І калі ён сапраўды добры, і сапраўды жадае шчыра, тады Бог пачуе яго пажаданні і дасць гэта гаспадарам, каб аддзячыць калядоўшчыкаў. У такім выпадку іх надзялялі матэрыяльна. Лічылася, што чым лепей ты адорыш калядоўшчыкаў, тым ты раўнацэнна пажадаў Богу.

Каляды ў Беларусі працягнуцца ажно да Вадохрышча, якое адзначаецца 19 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота kultura.grodno.by