Каляды на даваеннай мяжы



 

“Каляды на даваеннай мяжы”. Гісторык Ігар Мельнікаў правёў экскурсію па былой міжваеннай мяжы пад Заслаўем, што аддзяляла БССР ад Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. 

– Вельмі шмат КПЗБ-оўцаў было расстраляна савецкімі ўладамі, калі яны перабягалі ў БССР, ратуючыся ад польскай паліцыі. А тыя КПЗБ-оўцы, што засталіся ў польскіх турмах, перажылі 1938-1939 гады, і ў 1939 годзе чырвоная ўлада іх проста вызваліла. Яны выйшлі і зрабілі кар’еру, як, напрыклад, Прытыцкі.  Калі б ён збег у БССР у 1938 годзе, ён бы хутчэй за ўсё апынуўся ў Курапатах. Насамрэч, ён перасядзеў у турме. У 39-м годзе збег з турмы польскай. Прыйшла савецкая ўлада, і ён зрабіў выдатную кар’еру ў Савецкай Беларусі.

Ігар Мельнікаў – не толькі гісторык, а і рэканструктар, аўтар кніг, прысвечаных міжваеннаму часу ў Заходняй Беларусі і службе ўраджэнцаў Крэсаў Усходніх у Войску Польскім падчас Другой сусветнай вайны.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск