„Каляды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” ў полацкім музеі
У перадкалядны дзень полацкі музей традыцыйнага ручнога ткацтва ператварыўся ў тэатральную пляцоўку. Тут адбыўся батлеечны спектакль народнага лялечнага тэатра «КапялюШ» „Каляды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” па творах Пятра Васючэнкі. Тэатр працуе пры наваполацкім Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры, а кіруе ім Андрэй Рэцікаў.
– Я пачынаў у 2003 годзе. Гэта была мая першая батлейка «Маналог вандроўнага лялечніка», затым была пастаноўка «Авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле кнігі Пятра Васючэнкі. А ў 2013 годзе выйшла новая версія – гэта «Каляды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Дарэчы, за гэты спектакль мы атрымалі гран-пры на фестывалі «Лялечны свет».
У гэты ж дзень у музеі адкрылася выстава „Таямніцы батлеечнай скрыні”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара