Калядны «Годны двор»



24 студзеня а 20:00 адбудзецца калядны выпуск інтэрактыўнага youtube-шоу «Годны двор».

Як высветлілася, каза не вельмі дапамагае ў барацьбе з каронавірусам, але ў годных калядаваннях яе эфектыўнасць мае быць большай. Далучайцеся да дваровай анлайн-сустрэчы, каб  адзначыць свята ў найлепшых беларускіх традыцыях!

Сустрэча пройдзе тут: https://youtu.be/_WnoBnxq8fY

Гэтым разам Сяржук Доўгушаў у жывым эфіры навучыць гледачоў сапраўднаму беларускаму калядаванню (так, Каза таксама ў спісе запрошаных гасцей!), прадэманструе, якія песні трэба спяваць і як правільна таньчыць.

Лера Яскевіч і Дзяніс Дудзінскі падзеляцца досведам з дзяцінства, як было прынята калядаваць у іх дварах і раскрыюць лайфхакі, як назбіраць найбольш цукерак.

Музычны настрой створыць Вольны хор. Сюрпрызы будуць!

Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

«Годны двор» – прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер ладзяцца тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей. 

Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот. А што адбудзецца на наступных сустрэчах — вырашаць самі гледачы і ўдзельнікі.

Паводле прэс-рэлізу