Каляндар са знакамітымі «коцікамі» з’явіцца ў Італіі
Грамадская актывістка Юлія Тарасевіч анансавала выхад календара на наступны 2023 год са знакамітымі пратэстнымі «коцікамі» ў Італіі.
Пра праект календароў для Італіі распавядае Юлія Тарасевіч:
– Гэта календары, якія мы зрабілі з Вольгай Якубоўскай. Гэта нашыя знакамітыя коцікі. Зрабілі каляндар, звязаны з Італіяй. Вольга нам намалявала тры малюнкі, звязаныя з Італіяй, з італьянскімі сцягамі і г.д. Адзін малюнак, звязаны з праектам „Дзеці палітвязняў”, які прыязджалі ў верасні ў Італію. Таму каляндар атрымаўся вельмі кранальны.
Па словах Юліі Тарасевіч, каляндар будзе распаўсюджвацца на адмысловым дабрачынным аўкцыёне ў Італіі, а грошы з продажу гэтага календара пойдуць на праекты дапамогі беларускім рэпрэсаваным актывістам.
Беларускае Радыё Рацыя