Каляндар з малюнкамі слонімскіх дзяцей выдадуць у Лондане



У пятніцу, 19 чэрвеня, школьнікі Слонімскай гімназіі № 1 былі захоплены маляваннем. Кожны з дзяцей маляваў сваіх любімых жывёлак, каб прыняць удзел у конкурсе вялікабрытанскага дабрачыннага Фонду “Вялікія сэрцы”, якім кіруе Ганна Коган. Малюнкі юных слонімскіх гімназістаў перададуць у Лондан. А 12 лепшых малюнкаў надрукуюць у календары, які будзе прадавацца ва ўсім свеце, а атрыманыя грошы ад яго рэалізацыі Фонд патраціць на тое, каб бяздомныя і пакінутыя жывёлы ў Беларусі сталі шчаслівымі. Фонд таксама ўзнагародзіць усіх юных мастакоў падарункамі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.