Каляндар з партрэтамі знакамітых дзятлаўчан



Краязнаўцы Дзятлаўшчыны падрыхтавалі і выпусцілі прыгожы насценны каляндар на 2024 год “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны”

Сваімі землякамі дзятлаўчане могуць ганарыцца. Іх даволі шмат. На календары “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны” адлюстраваны 22 знакамітыя асобы Дзятлаўшчыны XV-XXI стагоддзяў. Сярод якіх – Канстанцін Астрожскі, Казімір Леў Сапега, Альбрыхт Радзівіл, Ігнат Дамейка, Лукаш Дзекуць-Малей, Ігнат Дварчанін, Міхась Петрыкевіч і іншыя.

Каляндар “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны” адрасаваны перш за ўсё тым, хто цікавіцца гісторыяй сваёй маленькай радзімы, а таксама нашай агульнай гісторыяй і яе знакамітымі асобамі. Добра было б, каб падобныя календары падрыхтавалі і выпусцілі краязнаўцы з іншых рэгіёнаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя